Учора была выніковая сустрэча конкурса перакладу ядра Drupal 7. Ядро перакладзена! Гэта добры вынік.

Каб шырэй распаўсюдзіць беларускую версію Drupal ёсць яшчэ каля 15 тыс. унесеных модуляў. Вядома, што на сёння няма сіл і часу для перакладу ўсіх. Таму мы абралі згодна статыстыцы выкарыстання сусветнай Drupal супольнасцю і прыярытэтам каманды арганізатараў конкурса. Мы гатовы актыўна дапамагаць у іхнім перакладзе:

Administration menu
Pathauto
Date
Webform
Google analytics
CAPTCHA
Ckeditor
i18n
Colorbox
Omega
Media gallery
Simplenews
Views

Запрашаем да супрацы ўладальнікаў беларускамоўных сайтаў на Drupal 7, а таксама ўсіх зацікаўленых ва ўдзеле.

Старонка клуба: http://drupal-sliot.by/club

Groups audience: