Выніковы рэліз: http://zabej.info/naviny/1077

Ведаеце англійскую мову? Жадаеце развіваць прымяненне беларускай мовы ў сеціве? Прагнеце ўдзелу ў сусветнай супольнасці адкрытых сістэм Drupal? Значыць вы там, дзе патрэбны!

“Фаланстэр” аб’яўляе конкурс “Пераклад Drupal“!

Галоўная мэта конкурса - перакласці ядро Drupal да 100% з англійскай мовы на беларускую.
Мы, як маладзёжная арганізацыя, гэтым мерапрыемствам шукаем аднадумцаў.

Увага!
Прэзентацыя конкурса адбудзецца 4 сакавіка, 16:00 ў АртСядзібе (вул. Куйбышава, 22).

  1. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету, зарэгістравацца тут, на drupal.org, далучыцца да каманды перакладчыкаў. (у правай калонцы "Join")
  2. У перакладзе выкарыстоўваецца афіцыйны правапіс.
  3. Падчас перакладу выкарыстоўваць спіс спрэчных тэрмінаў.
  4. Не перакладаць назвы функцыяў, пераменных, тэгаў, токенаў, шаблонаў, якія могуць быць пазначаны @, %, #, [...], <...>
  5. Забаронены прамы машынны пераклад.
  6. Камандай арганізатараў конкурса паўторна (выбарачна) будуць правярацца на адэкватнасць 10% перакладзеных радкоў сямі самых рэйтынгавых удзельнікаў.

Падрабязней чытайце на сайце Drupal Клуба.

Конкурс будзе праходзіць на працягу двух месяцаў (сакавік - красавік) і ўключаць у сябе 3 публічныя падзеі.

Трох лепшых перакладчыкаў чакаюць знакі ўвагі ды пашаны ад Фаланстэра ды усёй сусветнай Drupal-супольнасці =)

Мы у інтэрнэце:
http://www.facebook.com/drupal.sliot
http://vk.com/drupal_sliot

Groups audience: 

Comments

Мне кажется перевод на официальный вариант не интересен.
Лучше перевести на тарашкевицу - мне кажется найдется больше энтузиастов.
А потом с тарашкевицы можно переводить на любой другой вариант, хоть на трасянку.

В этом и проблема, что мифических "энтузиастов тарашкевицы" в разы больше реальных энтузиастов белорусского языка. Поэтому всё так, как есть, в том числе в области белорусских переводов.