Всем привет,

Топик создан для знакомства с новоприбывшими участниками группы локализации. Заходим, читаем, представляемся :) Желательно также указать какой-нибудь интерес или предпочтение в плане локализации, например каким вариантом белорусского языка вам интересней переводить.

Например, я начинаю.

Меня зовут Игорь и у меня есть ключи от этой группы. Мне очень хочется побыстрее закончить перевод ядра семёрки, и я предпочитаю переводить официальной версией белорусского языка.

Groups audience: 

Comments

Вітаю! Мяне зваць Вадзім, я перакладаў у асноўным для сваіх праектаў. Перавагу аддаю клясічнаму правапісу.
Як лічаце, па ходу, як і ўсюды трэба ствараць яшчэ адну галіну перакладу? Наркамаўка і тарашкевіца.. Таму што будзе блытаніна:)
Но друпал перакладаць трэба. Так што, пакуль хто небудзь ці нават я, ня знойдуць час стварыць клясічную галіну перакладу - маю радасьць дапамоч.

Мы можам паставіць свой сервер для тарашкевіцы, але будзе насамрэч блытаніна.
Тут пытанне ў тым, каб зрабіць адзін больш менш адзіны пераклад, а далей ужо каму трэба - будзе перакладаць лакальна. Звычайна ж пытанне чыста ў "мордзе" :)

Я Ўсевалад Чорны. Займаюся рознымі перакладамі апраґамаваньня. Друпал пачаў карыстаць некалькі дзён таму і ўжо ўцягнуўся.
Наконт правапісу - калі не атрымаецца рабіць адразу тарашкевіцай, прапаную рабіць афіцыйным правапісам, а потым прагнаць выніковы .po маёй проґай для пераводу на клясыку. І - так - зрабіць асобны рэліз. Ці магчыма гэта? Спадзяюся, так.
І яшчэ раю ўсім сачыць і ўдзельнічаць у працы суполкі па нармалізацыі беларускай кампутарнай тэрміналёґіі.

Дзякуй вялікі за параду! Насамрэч, гучыць добра.

Згодны, давайце зробім для пачатку адзін варыянт - афіцыйны (наркамаўкай), і потым яго можна дапасоўваць і рабіць асобную версію па неабходнасці клясычным правапісам.

Мяне завуць Глеб, удзельнічаю ў ІТ і культурных суполках meetup.by.

ок, я дадаў штук 50 перакладаў тэрмінаў і парачку выправіў. Што далей? Якая працэдура апрува? Чаму не змяняецца статыстыка? :)

Мяне завуць Сяргей. З друпалам я пазнаёміўся на друпал-гуртку Фаланстэра. Сам не праграміст, і сайтаў пакуль самастойна не ствараў, але ёсць жаданне працаваць у гэтым накірунку і дапамагчы з перакладам на беларускую.Пакуль пераклаў каля 70 радкоў.

Я Таня. Карыстаюся ў асноўным тарашкевіцай, але ня супраць перакладу з афіцыйным правапісам, а пасьля — і тарашкевіцай. Вышэй усё лагічна абгрунтавалі і я цалкам згодная. Займалася некалі аматарскім перакладам і лякалізыцыяй некалькіх гульняў на беларускую мову. Па вучобе таксама даводзілася нешта перакладаць ды і па жыцьці шмат што (як, мяркую, і большасьці беларусаў)
Drupal усталявала толькі сёньня :) Цікаўлюся распрацоўкай сайтоў, з большага фронт-эндам. Таксама маю некалькі праектаў, якія планую перавесьці/стварыць на drupal (калі друпал цалкам задаволіць патрабаваньні).
У любым разе, спадзяюся, атрымаецца дапамагчы паскорыць працэс перакладу на беларускую мову. Абыйдзем малазійцаў, а пасьля дацягнемся да галяндцаў!

Прывітанне,

Мяне завуць Алена. Працую з Друпалам ужо 2 з паловай гады. Рада дапамагчы з перакладам, бо добра валодаю тэрміналогіяй на англійскай і французскай мовах і разумею функцыянаванне з тэхнічнага пункту гледжання.

Прывітаньне,

Мяне завуць Бэта, жыву ў Каліфорніі і Друпаліста гадоў 6.

Пабольшасьці я карыстаюся тарашкевіцаю і патдрымваю сайт ў Друпале шостым з лакалізацыяю тарашкевіцы. Пляную ў хуткім часе перарабіць мой сайт ў Д7, спадзяюся што змагу дадаць да перакладу.

Лічу што добра мець добры адзін беларукі пераклад, і з часам дадаць асобную галіну на тарашкевіцу па патрэбе.