Калі вы толькі пачалі знаёміцца з Drupal і жадаеце далучыцца да каманды беларускай лакалізацыі, то вам трэба зрабіць некалькі простых дзеянняў:

1- Стварыць свой акаўнт на сайце Drupal.org;
2 - Зайсці на старонку лакалізацыі Drupal, абраць беларускую мову і перайсці на старонку беларускага перакладу. Далучыцца да каманды беларускіх лакалізатараў, націснуўшы кнопку “Join”;
3 - Азнаёміцца са словамі з Drupal-слоўніка, і заўжды пры ўзнікненні пытання, як перакладаць тое ці іншае слова, правяраць сябе(!);
4 - Перайсці непасрэдна на старонку перакладу на беларускую мову. З дапамогай фільтраў абраць модуль для перакладу і распачаць працу. Пасля перакладу радкоў альбо старонкі цалкам не забывайцеся захоўваць сваю працу, націснуўшы на адпаведную кнопку ўнізе;
5 - Карыстацца афіцыйным правапісам беларускай мовы;
6 - Не перакладаць назвы функцыяў, пераменных, тэгаў, токенаў, шаблонаў, якія могуць быць пазначаны @, %, #, [...], <...>;
7 - Не выкарыстоўваць прамы машынны пераклад;
8 - Не перакладаць назвы модулей. Модулі і пункты меню пісаць з вялікай літары.

Калі з’явіліся дадатковыя пытанні, звяртайцеся да адмінаў суполкі ці пішыце ў адпаведнай скайп-групе.

Groups audience: